29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ: Рагозін атрымаў раны праз сваю дурасць Мэтай удару па кавярні ў Данецку быў не экс-кіраўнік «Раскосмасу»

10
Расейскія СМІ: Рагозін атрымаў раны праз сваю дурасць Мэтай удару па кавярні ў Данецку быў не экс-кіраўнік «Раскосмасу»

.

Падбіты ў Данецку экс-кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін спрабуе выпрасіць у Крамля новую пасаду, піша расейскае выданне «ВЧК-ОГПУ».

Паводле інфармацыі крыніц СМІ, мэтай набою, які трапіў у рэстарацыю «Шэш Беш», хутчэй за ўсё, быў не Рагозін, а калабарант Віталь Хацэнка.

Набой уляцеў у будынак менавіта ў той момант, калі там з'явіўся Хацэнка. А Рагозін атрымаў рану «праз дурасць».

«Адзінае, да чаго ў гэтым выпадку датычны Рагозін, дык гэта да ідыёцкай задумы сабраць у Данецку на запрашэнне групу людзей, сярод якіх была і жонка самога Рагозіна - Таццяна Рагозіна, якая прыехала павіншаваць мужа з днём нараджэння, але засталася жывая», - гаворыцца ў паведамленні.

Расейскія следчыя органы разглядаюць асноўнай версіяй замах на Хацэнку.

Разам з тым падбіты Рагозін пачаў актыўна раздаваць інтэрв'ю, спрабуючы такім чынам выпрасіць у Крамля новую пасаду. «Відавочна, што ніхто не дасць дзяржаўную пасаду чалавеку, які ўжо аднойчы па дурасці загубіў сваіх людзей», - мяркуюць у выданні.

Як паведамляў сайт Charter97.org, экс-кіраўнік Раскосмасу Дзмітрый Рагозін быў паранены падчас святкавання свайго дня нараджэння ў гатэлі акупаванага Данецка. Разам з расейскім функцыянерам быў паранены яшчэ і «кіраўнік урада «ДНР» Віталь Хацэнка.

Рагозін атрымаў аскепкавае раненне мяккіх тканак галавы, «пранікальнае аскепкавае раненне ягадзіц», а таксама пранікальнае аскепкавае раненне левага сцягна.

Пазней у ГПСУ заявілі, што Рагозін падчас святкавання яго дня нараджэння ў Данецку «перадалі пратакол» аб парушэнні дзяржмяжы. Парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны цягне за сабой адказнасць, адзначаюць памежнікі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках