20 красавiка 2024, Субота, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы камісар-ябацька Крываносаў: У мяне сур'ёзная плоскаступнёвасць

48
Вайсковы камісар-ябацька Крываносаў: У мяне сур'ёзная плоскаступнёвасць

Камісар, які атрымаў «зарад энэргіі» ад Лукашэнкі, выказаўся за зніжэнне патрабаванняў да прызыўнікоў.

Міністэрства абароны Беларусі супольна з Міністэрствам аховы здароўя зараз працуюць над змяненнем патрабаванняў да стану здароўя людзей, якія паступаюць на вайсковую службу. Сваё меркаванне наконт гэтага ў эфіры СТВ выказаў ваенкам Гомельшчыны Андрэй Крываносаў.

«Вядома, я двума рукамі за тое, каб планку патрабаванняў да стану здароўя крыху знізіць. Возьмем, напрыклад, што сёння Узброеныя Сілы ўкамплектаваны высокатэхналагічнай тэхнікай, узбраеннем, дзе ўжо такога прымянення свайго фізічнага здароўя не патрабуецца. Напрыклад, сістэма СПА у асноўным лічбавая, электронная. Калі раней трэба было назіральнікам на свае вочы глядзець, ці ляцяць варожыя самалёты, патрэбны быў добры зрок, сёння чалавек, які носіць акуляры, можа цалкам выконваць задачы ў ахове нашай паветранай мяжы з выкарыстаннем сучасных узбраенняў», - заявіў Крываносаў.

Ён таксама падаў сябе ў прыклад.

«Паступаў у вайсковую вучэльню, у мяне сур'ёзная плоскаступнёвасць, гэта наша сямейнае, мой бацька, брат, два стрыечныя браты з плоскаступнёвасцю былі, мы пяць палкоўнікаў. І служым зараз. Плоскаступнёвасць зусім ніяк не паўплывала на наша праходжанне службы. Калі будуць паслабленні і ў плоскаступнёвасці, гэта пойдзе толькі насустрач, можна і вусцілкі артапедычныя насіць, каб твае ногі не стамляліся пры правядзенні баявой падрыхтоўкі», - сказаў вайсковы камісар.

Крываносаў таксама заявіў, што ў Беларусі ёсць вялікі адсотак маладых людзей, у якіх залішняя маса цела.

«Але калі ў яго фізічная падрыхтаванасць сур'ёзная, ён спартовец, напрыклад, барэц у цяжкай вазе, то чаму б яго ні адправіць служыць у войска, калі ён фізічна можа выконваць тыя ж задачы, якія кладуцца на хлопца і больш хударлявага», - пытаецца ён.

Нагадаем, Андрэй Крываносаў стаў адным з самых медыйных вайсковых камісараў Беларусі пасля таго, як падчас «усебеларускага народнага сходу» атрымаў поціск рукі ад Лукашэнкі, які сам назваў «зарадам энэргіі і смеласці». Пазней атрыманыя ён такім жа спосабам перадаў «зарад» вайскоўцам Гомельскага гарнізона.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках