29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакінуўшы Салядар, УСУ атрымалі нечаканы бонус супраць войска РФ

Пакінуўшы Салядар, УСУ атрымалі нечаканы бонус супраць войска РФ
ФОТА: GETTY IMAGES

Ворага цяпер «выпальваюць», як на далоні.

Ваенны экспэрт, палкоўнік запасу УСУ Раман Світан заявіў, што ўкраінскія войскі адышлі ад Салядара Данецкай вобласці і занялі больш выгадныя пазіцыі. Цяпер УСУ проста выпальваюць расейскіх акупантаў, якія знаходзяцца ў горадзе.

«Мы выйшлі з горада Салядар, дзе ўжо не было магчымасці ўтрымліваць пэўныя рубяжы, на найлепшыя пазіцыі. Пасля таго, як расейская артылерыя знішчыла межы абароны ў Салядары, не было сэнсу яго ўтрымліваць», - растлумачыў экспэрт у эфіры «Апостраф TV».

Паводле ягоных слоў, у гэтай сітуацыі аптымальна ўтрымліваць левы бераг ракі Бахмутка, дзе пачынаюцца пэўныя ўзвышшы. З іх значна зручней знішчаць ворага ў самім Салядары.

«Горад зараз ляжыць як на далоні перад нашымі вайскоўцамі. І наша арта зараз выпальвае расейцаў у самім Салядары. Тут праблем вялікіх няма, мы ўтрымліваем лінію абароны і не даем расейцам абысці Бахмут з усходу», - падкрэсліў Світан.

Як паведамляў сайт Charter97.org, 25 студзеня 2023 года спікер усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты заявіў, што Сілы абароны Украіны пакінулі горад Салядар і замацаваліся на раней падрыхтаваных рубяжах. Такая пастанова была прынятая для захавання жыцця ўкраінскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках