25 красавiка 2024, Чацвер, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны аналітык: Да 24 лютага Расея атакуе з Беларусі

20
Ваенны аналітык: Да 24 лютага Расея атакуе з Беларусі

Ва ўварванні могуць удзельнічаць да 10 тысяч беларускіх вайскоўцаў.

Палітычны аналітык Аляксандр Качаткоў у каментары сайту «Главред», расказаў, што можа зладзіць Расея да гадавіны поўнамаштабнай вайны ва Украіне і ці будзе наступ з тэрыторыі Беларусі.

- Ваш прагноз - што зладзіць Расея да гадавіны маштабнай вайны? Якім можа быць 24 лютага сёлета?

- Калі ў Расеі застануцца тэхналагічныя магчымасці, то паблізу гэтай даты будзе адзін з самых масавых удараў па Украіне ракетамі і беспілотнікамі. Гэта нават не абмяркоўваецца.

Ці то да 24 лютага, ці то пасля - гэта будзе залежаць ад мільёна чыннікаў, якія цяпер прадугледзець нельга - Расея паспрабуе пайсці ў маштабны наступ.

Відавочна, што сярод іншага будзе імітацыя наступу з боку Беларусі. Там будзе сфармаваны ўдарны кулак - блізу 20 тысяч вайскоўцаў, з якіх будзе 5-10 тысяч беларусаў-кантрактнікаў.

Але наступленне з боку Беларусі ва Украіне чакаюць вельмі прадметна, гэта ўжо не тая сітуацыя, што год таму.

З Беларусі ў Кіеў вядзе некалькі дарог - яны будуць падобныя на канвеер мясакамбіната.

Зрэшты, стоадсоткава будзе спроба надыходам з боку Беларусі адцягнуць нашы сілы.

Акрамя таго, цалкам дакладна будзе спроба наступу і захопу Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама вяртання Херсона і прасоўвання ў бок Запарожжа. Расея не спадзяюцца захапіць Запарожжа, таму што без яго атрымліваецца трызненне: РФ далучыла да сябе Запарожскую вобласць, а яе цэнтр кантралюецца Украінай, што залішне нават для Расні, ірацыянальнай і абсурднай краіны. Вось яны і будуць спрабаваць захапіць Запарожжа, каб можна было неяк растлумачыць гэтыя ідыёцкія змены, унесеныя ў канстытуцыю.

Усе гэтыя планы зусім відавочныя, прычым настолькі, што я пра гэта спакойна магу казаць у эфіры. Адпаведна, пра гэта выдатна ведаюць у Генштабе і аб'яднаным камандаванні - і натаўскім, і штатаўскім, і еўрапейскім. Усё да гэтага рыхтуюцца і прапрацоўваюць аперацыі.

Нашы сілы не павінны мяняць стратэгію, якая прыносіць поспех. І, хутчэй за ўсё, мы будзем стрымліваць спробы супраціўніка наступаць, вымотваць наступальныя часткі, а потым зробім сур'ёзны контрудар па шэрагу кірункаў - і там, дзе трымаем абарону, і там, дзе нас вораг не чакае. Наперадзе маштабны контрудар, у якім будуць удзельнічаць нашы вайскоўцы, навучаныя і ўзброеныя на тэрыторыі нашых супольнікаў, экіпіраваныя і абсталяваныя бранятэхнікай, гэта значыць будзе ўсё тое, што ў Расеі завуць «на нас наступае NАТО». Нашы байцы з натаўскімі ўзбраеннямі, на натаўскіх аўтамабілях, ды яшчэ і выказваючыся рознымі ангельскімі слоўцамі, якія яны вывучылі, адвучыўшыся дзе-небудзь у Вялікабрытаніі… Увогуле, пасля нашай контратакі ў расейцаў будзе выразнае адчуванне, што на іх наляцелі дэсантнікі ЗША. Так было ў Харкаўскай вобласці, у кірунку Ізюма і Купянска, гэта ж чакаецца і вясной 2023 года.

Зрэшты, вайна патрабуе найвялікшага напружання і, на жаль, найвялікшых ахвяр ад Украіны. Мы знаходзімся на вастрыі інструмента прывядзення сусветнай справядлівасці.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках