19 красавiка 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іране адбыўся напад на пасольства Азербайджана: ёсць загінулы

3
У Іране адбыўся напад на пасольства Азербайджана: ёсць загінулы

Нападнік адкрыў агонь з аўтамата Калашнікава.

Раніцай 27 студзеня ў Іране ўзброены чалавек напаў на пасольства Азербайджана. Нападнік забіў начальніка службы бяспекі і параніў яшчэ двух ахоўнікаў.

Аб гэтым паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на паведамленне Міністэрства замежных спраў Азербайджана.

«Нападнік з аўтамата Калашнікава знішчыў пост аховы і забіў начальніка службы бяспекі. Таксама былі паранены двое ахоўнікаў пасольства пры спробе прадухіліць напад. Іх стан прымальны», - гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер вядзецца расследаванне гэтага ўзброенага нападу.

Таксама вядома, што праваахоўнікі затрымалі аднаго з напарднікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках