20 красавiка 2024, Субота, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча, акрамя Leopard, гатова адправіць Украіне яшчэ 60 мадэрнізаваных танкаў

Польшча, акрамя Leopard, гатова адправіць Украіне яшчэ 60 мадэрнізаваных танкаў

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі агучыў дэталі вайсковай дапамогі.

Польшча плануе перадаць Украіне не толькі нямецкія танкі Leopard. Краіна гатова даць яшчэ 60 мадэрнізаваных танкаў, у тым ліку PT-91.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуш Маравецкі ў інтэрв'ю канадскаму тэлеканалу CTV News.

«Ну, па-першае, мы спрабуем паказваць прыклад. Польшча першай паўгода таму адправіла 250 танкаў, а то і болей. Цяпер мы гатовыя адправіць 60 нашых мадэрнізаваных танкаў, з іх 30 РТ-91. І акрамя гэтых танкаў, 14 танкаў, танкі Leopard 2, з якіх мы валодаем», - сказаў Маравецкі.

Ён дадаў, што Польшча ў пытанні пастаўкі танкаў Украіне мае пазіцыю лідара і адной з першых заявіла аб гэтай ініцыятыве. У той самы час ён падкрэсліў, што сучасныя танкі для ўкраінскіх войскаў асабліва важныя, паколькі Расея мае ў сваім запасе ад некалькіх да 15 тысяч адзінак гэтай тэхнікі.

Польскі прэм'ер заклікаў партнёраў «быць адкрытымі і настойлівымі ў сваёй падтрымцы Украіны«.

Нагадаем, Польшча афіцыйна падала запыт Нямеччыны на пастаўку танкаў Leopard 2 ва Украіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках