23 красавiка 2024, aўторак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ расказаў, якіх беларускіх вайскоўцаў заўважылі ў Кірылаўцы

8
Палкоўнік УСУ расказаў, якіх беларускіх вайскоўцаў заўважылі ў Кірылаўцы

Найміты ці з войска Лукашэнкі?

У акупаванай Кірылаўцы нядаўна заўважылі беларускіх вайскоўцаў. Размова можа ісці аб наймітах, але гэта дакладна не прадстаўнікі войскі Беларусі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву начальніка аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Таўрычнага кірунку палкоўніка Яўгена Ерына ў эфіры тэлемарафону.

«Пра гэтую сітуацыю вядома не шмат. Можа, у мэра Мелітопаля большае там «вока»... Што да нейкіх беларускіх наймітаў, то калі яны там і ёсць, то гэта нейкая невялікая група, на якую агулам можна не звяртаць увагі. Адзінае, што можна сказаць - менавіта штатных лінейных падраздзяленняў беларускага войска цяпер там няма», - распавёў Ерын.

Нагадаем, учора, 25 мэр Мелітопаля Іван Фёдараў, спасылаючыся на звесткі мясцовых жыхароў, паведаміў, што на тэрыторыі Кірылаўкі падвышаецца прысутнасць акупантаў. У пасёлак заязджаюць беларускія вайскоўцы і ў іх нібыта шаўроны віцебскага падраздзялення.

Пасля ўкраінскія вайскоўцы адрэагавалі. Там заяўлялі, што правяраюць гэтую інфармацыю, а ўжо сёння стала дакладна вядома, што менавіта кадравых вайсковых войскаў Беларусі ў Кірылаўцы няма.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках