29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуціна заб'юць ужо ў 2023 годзе»

17
«Пуціна заб'юць ужо ў 2023 годзе»
Фота: Getty Images

Улад Рос апісаў сцэнар гібелі кіраўніка Крамля.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін сустрэне сваю смерць у 2023 годзе. Гэта можа адбыцца позняй вясной ці раннім летам.

Такі прагноз смерці дыктатара РФ даў вядомы астролаг Улад Рос у інтэрв'ю ТСН. Пры гэтым ён адзначае, што Пуцін памрэ не сваёй смерцю - яго заб'юць.

«Я не згодны з тэзай, што яго атруцяць. Пуцін будзе забіты», - адзначае астролаг.

На ягоную думку, расейскага дыктатара застрэляць. Але калі ён паспрабуе прымяніць ядзерную зброю, то магчымы таксама варыянт, што ЗША запусцяць па месцы знаходжання Пуціна сваю ракету вялікай далёкасці.

«Калі Пуцін зробіць спробу націснуць чырвоную кнопку (гэта значыць прымяніць ядзерную зброю, – рэд.), то тамагаўк (амерыканская крылатая ракета вялікай далёкасці BGM-109 Tomahawk, – рэд.) абавязкова яго дастане. Але мне падаецца, што Пуціна застрэляць і гэта будзе «прыгожая» сітуацыя для ўсіх нас», – спрагназаваў Рос.

Таксама Рос мяркуе, што ў Расні 8-10 студзеня адбыўся пераварот, калі быў адхілены арганізатар ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын. Уладу ў Расеі пасля перавароту захапілі Мікалай Патрушаў са сваёй кампаніяй, у якую ўваходзяць Герасімаў і Шайгу.

Раней сакратар Савета нацбяспекі і абароны Аляксей Данілаў адзначаў, што ў асяроддзі Пуціна ўжо пачынаюць усведамляць, што Расея саступіць у вайне супраць Украіны. У Расеі ўжо адбыліся падзеі, якія ўказваюць на тое, што кіраўнік Крамля асуджаны на паразу. У краіне-агрэсарцы ўжо шукаюць замену цяперашняму кіраўніку Крамля.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках