20 красавiка 2024, Субота, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр легендарны форвард менскага «Дынама» Міхаіл Мустыгін

15
Памёр легендарны форвард менскага «Дынама» Міхаіл Мустыгін
МІХАІЛ МУСТЫГІН

Футбаліста не стала на 86-м годзе жыцця.

На 86-м годзе жыцця не стала легендарнага форварда менскага «Дынама» Міхаіла Мустыгіна, паведамляе прэс-служба БФФ.

«Ураджэнец падмаскоўнай Каломны пачынаў футбольную кар'еру ў 1959 годзе ў маскоўскім ЦСКА, але яго талент раскрыўся ў менскім «Дынама». Міхаіл Мустыгін гуляў за сталічны клуб з 1962-га да 1972 года. За гэты час ён правёў у складзе менчукоў 234 матчы, забіўшы 90 мячоў. У 1963 годзе разам з таварышамі па камандзе ён стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Савецкага Саюза. У 1965 годзе быў фіналістам розыгрышу Кубка СССР.

У 1967 годзе Мустыгін стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату СССР, забіўшы 19 мячоў. Заўзятары і спецыялісты адзначалі, што невысокі ўвішны форвард адрозніваецца цудоўнай тэхнікай, хуткасцю і добра пастаўленым ударам. Падчас выступаў за менскае «Дынама» Міхаіл Мустыгін лепш за ўсё ўзаемадзейнічаў з Эдуардам Малафеевым - іх атакавальны тандэм уважаўся за адзін з самых яркіх у Савецкім Саюзе.

Пасля заканчэння гульнявой кар'еры Міхаіл Мустыгін доўгія гады працаваў трэнерам дзіцячых юнацкіх футбольных школ Менска. Сярод яго выхаванцаў нямала вядомых футбалістаў, сярод якіх і былы галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ, «Дынама-Мінск» і нацыянальнай каманды Беларусі Ігар Крывушэнка, які нядаўна ўзначаліў «Дынама-Брэст», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы БФФ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках