19 красавiка 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У раёне Запарожскай АЭС прагрымелі моцныя выбухі

1
У раёне Запарожскай АЭС прагрымелі моцныя выбухі

Шэсць рэактараў станцыі спыненыя.

На фоне маштабных ракетных атак з боку Расеі, у раёне часова акупаванай Запарожскай АЭС прагучала серыя магутных выбухаў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) са спасылкай на заяву гендырэктара МАГАТЭ Рафаэля Марыяна Гросі.

Гросі зазначыў, што ў апошнія дні інспектары МАГАТЭ штодня паведамлялі аб выбухах на станцыі.

«Некаторыя выбухі, відаць, адбываюцца на пэўнай адлегласці ад найбуйнейшай у Еўропе атамнай электрастанцыі, іншыя - відавочна, значна бліжэй да самой усталёўкі. Учора а 10:00 паводле мясцовага часу было чуваць восем моцных выбухаў, ад якіх дрыжалі вокны офісаў на станцыі, сёння іх было больш», - сказаў ён.

Цяпер шэсць рэактараў ЗАЭС спыненыя. Два рэактары працуюць у спецыяльным рэжыме для забеспячэння цяплом станцыі і горада Энэргадар.

З 4 сакавіка 2022 года Запароская АЭС знаходзіцца пад кантролем расейскіх акупантаў. Таксама захоплены горад-спадарожнік АЭС - Энэргадар. З пачатку вайны ЗАЭС увесь час абстрэльваюць, з-за чаго станцыя рэгулярна абясточаная.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках