25 красавiка 2024, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чат-рулетцы дальнабойшчык правакуе беларусаў і здае іх сілавікамі

29
У чат-рулетцы дальнабойшчык правакуе беларусаў і здае іх сілавікамі

Звесткі аб ім перададзеныя ўладам Польшчы.

Стала вядома пра правакатара з Палесся Юрыя Камара, які ў чат-рулетцы (сэрвіс, дзе можна размаўляць праз вэб-камеру з выпадковымі суразмоўцамі — заўв.) выводзіць беларусаў на жорсткія выказванні пра рэжым і расейскую агрэсію, выдаючы сябе за ўкраінца.

Відэа Камар запісвае, а затым выкладвае на сваім YouTube-канале. Ужо вядома некалькі выпадкаў, калі правакацыі дальнабойшчыка прывялі да затрымання беларусаў, якія гутарылі з ім, сілавікамі.

Стала вядома, што Юры Камар працуе ў фірме, якая зарэгістраваная ў Беластоку. Ён ажыццяўляе грузаперавозкі з Кітая, РФ і РБ у краіны Еўрапейскага Звязу. Дзеллю ў статутным фондзе фірмы валодае вядомы як у Беларусі, так і ў Расеі бізнэсовец, а таксама іншыя грамадзяне РФ. Звесткі аб ім перададзеныя ўладам Польшчы.

Будзьце асцярожныя і не паддавайцеся на правакацыі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках