18 красавiка 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Пуцін рыхтуе маштабны наступ на люты-сакавік

5
Bloomberg: Пуцін рыхтуе маштабны наступ на люты-сакавік

Кіраўнік Крамля рыхтуецца да зацяжной вайны.

Уладзімір Пуцін плануе новы наступ ва Украіне ў лютым-сакавіку, паведамляе bloomberg.

Агенцтва піша, што кіраўнік Крамля хоча паказаць, што расейскія войскі могуць вярнуць ініцыятыву пасля некалькіх месяцаў няўдач.

Расейскі дыктатар па-ранейшаму верыць, што вялікая колькасць войскаў у спалучэнні з гатоўнасцю несці страты дазволяць Расеі атрымаць перамогу ў вайне.

Адзначаецца, што расейскі прэзідэнт рыхтуецца да таго, што канфлікт будзе доўгім. Агенцтва піша, што кіраўнік Крамля гатовы да таго, што вайна будзе доўжыцца некалькі гадоў.

Bloomberg піша, што новы этап мабілізацыі, пра які пісалі заходнія СМІ, магчымы ўжо вясной гэтага года. Расейскія эканоміка і грамадства будуць усё больш падладжвацца пад запатрабаванні вайны.

Адзначым, што інфармацыя Bloomberg супадае са звесткамі, якія агучваў гетман УСУ Валерый Залужны.

Як пісаў сайт Charter97.org, украінскі генерал заявіў, што ў лютым Расея можа пайсці на Кіеў з Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках