20 красавiка 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Котаў: У галаве ў Лукашэнкі выразна гучыць адна думка

25
Анатоль Котаў: У галаве ў Лукашэнкі выразна гучыць адна думка
фота: anadolu agency

Дыктатар баіцца.

25 студзеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла аб нечаканым палёце дыктатара ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Рэспубліку Зімбабвэ.

Былы супрацоўнік адміністрацыі і кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Анатоль Котаў распавёў сайту Charter97.org, навошта дыктатар накіраваўся ў гэтыя краіны:

- У Эміраты - адпачыць хаця б некалькі дзён. А ў Зімбабвэ Лукашэнка паляцеў развязваць пытанні калядзяржаўнага бізнэсу. Беларускія дзяржпрадпрыемствы ў гэтай краіне інтарэсаў не маюць. Там актыўныя кампаніі, якія звязаныя з кіраўніцтвам справамі, але гэта не дзяржаўныя кампаніі.

У Зімбабвэ шмат бізнэс-праектаў розных галін, тая ж здабыча золата. Каб нешта, умоўна кажучы, рухалася хутчэй, патрэбен непасрэдны кантакт на ўзроўні дзяржаў. Напрыклад, каб атрымаць новыя радовішчы пад распрацоўку. Таму ў Эміратах быў невялікі кароткатэрміновы адпачынак, а ў Зімбабвэ Лукашэнка паляцеў па справах. Плюс не вельмі прыгожа ляцець толькі ў Зімбабвэ, трэба было па дарозе дзе-небудзь яшчэ спыніцца, таму і пастанавілі сумясціць прыемнае з карысным.

- Незадоўга да гэтага палёту Еўрапарламент заклікаў стварыць трыбунал для Лукашэнкі і Пуціна. Наколькі Лукашэнка баіцца такога развіцця падзей і ці можа ён рыхтаваць запасны аэрадром?

- Запасны аэрадром ён наўрад ці сабе рыхтуе. Наконт таго, што ён баіцца, - так, гэтая думка ў яго ў галаве ўсё больш выразна гучыць.

Аднак прыдворныя аналітыкі будуць пісаць, што рэжым моцны як ніколі, а міжнародны трыбунал - вельмі далёкая перспектыва, бо апошнія дакументы, якія былі прынятыя, яны не носяць абавязковага характару.

Пакуль што гэта такая гульня ў доўгую, таму рэжым займаецца тым, чым паспяхова, на жаль, займаўся апошнія два з паловай гады: забяспечвае сваё існаванне тут і цяпер, рабуе, уводзіць новыя падаткі і штрафы і саджае мінімальна нязгодных.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках