23 красавiка 2024, aўторак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будзьце пільныя: у Беларусі з'явілася новая схема махлярства

8
Будзьце пільныя: у Беларусі з'явілася новая схема махлярства

Ахвяр завабліваюць «дапамогай на дзяцей».

У Беларусі з'явілася новая схема тэлефоннага махлярства, ахвярамі якой могуць стаць людзі з дзецьмі.

Сутнасць махлярства такая: грамадзянам з дзецьмі дасылаюць паведамленне ад імя афіцыйных органаў - і прапануюць перайсці па спасылцы, каб запоўніць форму з персанальнымі звесткамі і рэквізітамі банкаўскай карткі. Нібыта пасля гэтага сям'я, якая выхоўвае дзіця, атрымае на картку нейкія належныя ёй сацыяльныя выплаты.

У Мінпрацы Беларусі звярнулі ўвагу, што структура ніколі не інфармуе аб атрыманні сацыяльных выплат або іх пераліку праз СМС і паведамленні ў мэсэнджарах. Выплаты прызначаюцца толькі пасля асабістага звароту ў органы сацабароны ці па месцы працы.

Беларусам ні ў якім разе не варта пераходзіць па падазроных спасылках і ўводзіць свае персанальныя звесткі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках