24 красавiка 2024, Серада, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску вынесены яшчэ адзін прысуд паводле «справы Зэльцэра»

4
У Менску вынесены яшчэ адзін прысуд паводле «справы Зэльцэра»
СЯРГЕЙ БУШЫК

Напярэдадні палітвязня Сяргея Бушыка перавялі з жодзінскай турмы ў СІЗА-1.

Менскі гарадскі суд разгледзеў справу 38-гадовага палітвязня Сяргея Бушыка, які абвінавачваўся «ў распальванні іншай варожасці» паводле ч.1 арт.130 і ў «абразе прадстаўніка ўлады» на падставе арт.369 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава.

Сяргей Бушык быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў выніку перастрэлкі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра.

Вядома, што на пачатку снежня палітвязня перавялі з жодзінскай турмы ў менскі СІЗА-1.

Суд, які адбыўся 7 снежня 2022 года, прызнаў Сяргея Бушыка «вінаватым» і прызначыў яму па сукупнасці абвінавачанняў канчатковае пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках