28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ: Акупанты нясуць страты і адыходзяць пад Вуглядарам

8
УСУ: Акупанты нясуць страты і адыходзяць пад Вуглядарам

У Данецкай вобласці працягваюцца разлютаваныя баі.

Расейскім акупантам не ўдаецца дабіцца поспеху пад Вуглядарам Данецкай вобласці, акупанты нясуць вялікія страты. Пра гэта паведаміў спікер усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты ў эфіры тэлемарафона, відэа апублікаванае на канале «Факты ICTV».

«Узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі, выкарыстоўваючы мотастралковыя падраздзяленні і марскую пяхоту, спрабуюць там дабіцца значнага поспеху, але сустракаюць сур'ёзны адпор ад нашых Узброеных сіл і іншых фармаванняў сіл абароны, нясуць страты і адыходзяць», - расказаў Чараваты.

З ягоных слоў, за дзень акупацыйныя войскі ўчынілі 322 абстрэлы і 58 баявых сутыкненняў. Акупанты страцілі 109 чалавек забітымі і 188 параненымі, а таксама чатыры танкі, тры гарматы, тры БМП і тры беспілотнікі.

«Там адбываюцца жорсткія баі, вораг спрабуе дабіцца прамежкавага поспеху. Але дзякуючы намаганням нашых сіл абароны ім гэта не ўдаецца, і яны, мякка кажучы, перабольшваюць у Telegram-каналах свае дасягненні», - сказаў Чараваты.

Ён патлумачыў, чаму акупанты спрабуюць захапіць Бахмут і Вуглядар.

«Яны ўжо шмат месяцаў спрабуюць знясіліць нашу абарону і ў адным з такіх месцаў прарвацца, каб рухацца далей, каб дасягнуць больш значных вынікаў. Гэта бахмуцкі, аўдзееўскі, вуглядарскі накірункі. Яны ўвесь час спрабуюць ісці на штурм. Спрабуюць не проста прадушыць, а сістэмна прарваць нашу абарону», - сказаў Чараваты.

Ён таксама паведаміў, што ў Салядары Данецкай вобласці за дзень было ўчынена 77 абстрэлаў з розных тыпаў зброі, чатыры штурмы. Але сілы абароны Украіны адышлі на загадзя падрыхтаваныя пазіцыі, стварылі абарону і сістэму паразы, таму расейцы не маюць там значнага поспеху, адзначыў Чараваты.

«Усімі сіламі вораг спрабаваў прыцягнуць увагу да Салядару і на фоне таго, што ён больш за паўгода не мог дасягнуць выніку, паказаць, што Салядар - гэта нібыта вялікі поспех», - сказаў ён.

Чараваты адзначыў, што ўсе гарады, якія акупанты ўважаюць за свой поспех, цалкам знішчаныя і назваць іх сур'ёзным трафеем або вялікай стратэгічнай перавагай нельга.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках