19 красавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік РНБА Украіны: Некаторыя ў Расеі ўжо ведаюць імя пераемніка Пуціна

11
Кіраўнік РНБА Украіны: Некаторыя ў Расеі ўжо ведаюць імя пераемніка Пуціна
АЛЯКСЕЙ ДАНІЛАЎ

Расейскаму дыктатару ўжо шукаюць замену.

Сакратар РНБА Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што асяроддзе Пуціна ўжо шукае яму замену.

У інтэрв'ю «24 каналу» Данілаў сказаў, крамлёўскія эліты разумеюць, што ў вайне ва Украіне саступаюць.

«Пытанне Пуціна ў Расеі ўжо амаль закрытае. Некаторыя ўжо ведаюць імя таго, хто будзе там працаваць пасля Пуціна», - адзначыў ён.

Ва ўкраінскага боку ёсць свае меркаванні аб тым, што будзе далей адбывацца ў Расеі і хто можа стаць пераемнікам дыктатара. Аднак сакратар РНБА Украіны не раскрыў дэталі.

Раней у інтэрв'ю сайту Charter97.org гісторык Андрэй Зубаў заявіў, што ў Расеі пачаўся трохбаковы канфлікт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках