19 красавiка 2024, Пятніца, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Артылерысты УСУ паказалі, як паляць «Вагнер» пад Салядарам

7
Артылерысты УСУ паказалі, як паляць «Вагнер» пад Салядарам

Расейская ПВК нясе каласальныя страты на Бахмуцкім кірунку.

45-я артылерыйская брыгада УСУ апублікавала кадры сваёй працы на самым «гарачым» адрэзку фронту – пад Салядарам. Палі там засеяныя целамі расейскіх наймітаў.

Ролік быў апублікаваны на афіцыйным канале брыгады ў Telegram 27 студзеня.

Украінскія вайскоўцы паказалі ўдары па расейскіх наймітах, якія штурмуюць украінскія пазіцыі. На фоне кадраў гучыць перахоп тэлефоннай размовы «вагнераўца», які ваюе на гэтым кірунку. За лічаныя хвіліны былі ліквідаваныя блізу 30 наймітаў РФ.

«Тут такі замес, б**ь! Нас, с*а, кідаюць у бой. Мы мясам бярэм, б**ь! Украінская артылерыя ёсць – х*чат, што будзь здаровы. Па адзіночных цэлях нават х*чат», – скардзіцца расейскі найміт.

Артылерысты падкрэслілі, што менавіта так выглядае лёс расейскіх салдатаў, якія ваююць на Бахмуцкім кірунку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках