20 красавiка 2024, Субота, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасце падтопліваюць рэкі, якія выйшлі з берагоў

5
Берасце падтопліваюць рэкі, якія выйшлі з берагоў

Вуліцы горада ператварыліся ў басейны.

Пакуль Менск радуецца снегу і лёгкаму мінусу на тэрмометры, Берасце патанае ў вадзе: некалькі рэчак выйшлі з берагоў і захапілі кавалачкі сушы, якія ім не належалі. Усяму віной – плюсавая тэмпература і багатыя ападкі, піша «Анлайнер».

Практычна ўвесь студзень вада прыбывае ў Бугу – яе ўзровень складае 446 см (у пойме 380 см). Рака Мухавец таксама ўзнялася да 278 см (у пойме 240 см). Апошні раз такое назіралася блізу 10 гадоў таму.

Толькі на гэтым тыдні берасцейцы паведамілі пра больш як 20 выпадкаў падтапленняў двароў, зямельных надзелаў і нават жылых дамоў. У 9 эпізодах ваду давялося адпампоўваць сіламі працаўнікоў МНС і камунальнікаў.

Складанасці ёсць у мікрараёне Гершоны і на тэрыторыі СТ «Рубеж», якое размешчанае непасрэдна блізка ад Буга, – там вадой накрыла больш за 100 надзелаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках