16 красавiка 2024, aўторак, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: У небе над Гаваямі з'явілася «галактыка»

Навукоўцы: У небе над Гаваямі з'явілася «галактыка»

Яе з'яўленне звязваюць з запускам ракетаў-носьбітаў.

У начным небе над Гаваямі з'явіўся незвычайны зіхоткі «вір», форма якога нагадвае малюсенькую галактыку. На думку навукоўцаў, незвычайная структура звязаная з запускам ракеты-носьбіта кампаніі SpaceX, паведамляе Live Science.

Відэа незвычайнай структуры запісала 18 студзеня камера тэлескопа «Субару», які размяшчаецца на вулкане Мауна-Кеа. На відэа можна ўбачыць, як невялікая кропка святла разгортваецца ў святлівы вір, які рухаецца па небе цягам некалькіх хвілінаў, а потым знікае.

У Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі Японіі мяркуюць, што гэтую пляму святла выклікаў запуск ракеты-носьбіта. Кампанія SpaceX запусціла ракету Falcon 9 з касмадрома на мысе Канаверал у Флорыдзе, яна вывела на арбіту спадарожнік для касмічных сілаў ЗША.

Першая ступень ракеты-носьбіта аддзялілася ад другой прыкладна праз тры хвіліны пасля старту і паспяхова вярнулася на Зямлю. Пасля гэтага другая ступень выкарыстала ўласны рухавік, каб заняць пазіцыю для аддзялення спадарожніка. Пасля таго як гэта адбылося, астатняе паліва было выкінутае перад паўторным уваходжаннем з атмасферу. Гэта прывяло да таго, што другая ступень пачала круціцца перад тым, як сышла з арбіты і ўпала ў раёне Ціхага акіяна.

Гэта прывяло да ўтварэння воблака з змёрзлых паліўных крышталёў у форме спіралі, асветленага сонцам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках