20 красавiка 2024, Субота, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не хочуць аніяк»: Мабілізаваныя расейцы ўцякаюць з пазіцый ва Украіне

11
«Не хочуць аніяк»: Мабілізаваныя расейцы ўцякаюць з пазіцый ва Украіне

Перахоп размовы двух акупантаў апублікавала ГУВ Мінабароны Украіны.

Мабілізаваныя расейцы, прыбыўшы на пазіцыі, адмовіліся выконваць загад і ўцяклі. Перахоп размовы пра гэта двух акупантаў апублікавала Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны, піша «Гардон».

У размове адзін з акупантаў рапартуе аб невыкананні падначаленымі загаду.

- У мяне заводзілі новенькіх… якія па бетонцы ідуць… блізка каля пасадкі Белгарада. Яны вось адтуль уцяклі, не жадаюць выконваць баявую задачу. Пазіцыі не страчаныя, ні ў якім разе, заведзеныя людзі іншыя, алоўкі (шараговыя жаўнеры на расейскім вайсковым слэнгу - заўвага). Усё, пазіцыя адноўленая. Сядзяць. Што мне вось з імі рабіць? Яны не хочуць аніяк, - расказаў ён.

Расеец агучыў свае прапановы, як пакараць суайчыннікаў.

- Я як думаю? Скласці ім баявы загад заўтра на раніцу, запісаць на відэа. [Калі] яны адмаўляюцца выконваць, зброю забраць і адправіць да вас. Я думаю, будзе вайсковая паліцыя, трыбунал. У нас гэтая справа аднавілася, - прапанаваў ён.

Ягоны суразмоўца пагадзіўся з гэтым планам, заявіўшы, што нястачы ў жывой сіле не будзе.

- Так-так, алоўкі будуць. Заўтра ўжо 10 табе прывязуць. Людзі яшчэ будуць. Паціху будзем падвозіць. А гэтых - на сухі лес. Калі сам не хочаш з імі важдацца - шэфу кудысьці адпраўляй. Іх з усёй строгасцю тут аформім, - сказаў акупант.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках