29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выступілі ў падтрымку незалежнасці Беларусі

10
ЗША выступілі ў падтрымку незалежнасці Беларусі

Амэрыка супраць імперскай палітыкі РФ.

Амбасадар місіі ЗША пры АБСЕ Майкл Карпэнтэр заявіў, што кіраўніцтва Крамля імкнецца захапіць і падпарадкаваць тэрыторыі суседніх краін. ЗША не прымаюць імперскую палітыку Расеі, якая адмаўляе культуру і дзяржаўнасць Беларусі ды Украіны, і цвёрда падтрымліваюць незалежнасць абедзвюх краін, перадае "Белсат" са спасылкай на osce.usmission.gov.

Са слоў амбасадара місіі ЗША пры АБСЕ Майкла Карпентэра, Расея адмаўляе Украіне ў існаванні як дзяржаве. РФ сёння спрабуе знішчыць суверэнітэт незалежнай нацыі.

«І хаця мы тут не так часта гаворым пра гэта, але менавіта гэта яна спрабуе зрабіць і з Беларуссю. Прэзідэнт Пуцін ясна даў зразумець, што разглядае абедзве краіны як рэгіёны, якія "належаць" Расеі", - заявіў дыпламат ЗША.

Пасол таксама дадаў, што кіраўніцтва Расеі неаднаразова казала, што ўкраінская і беларуская ідэнтычнасць "не існуюць па-за расейскай культурай".

«Гэта таксама тлумачыць, чаму Масква была занятая выцісканнем беларускіх журналістаў і заменай іх расейскімі прапагандыстамі. У абедзвюх краінах Расея выкарыстоўвае такія інструменты – хаця часам і нязначна адрозныя – каб зацвердзіць сваё дамінаванне», – дадаў амбасадар».

Пры гэтым, паводле слоў дыпламата, ЗША выступаюць катэгарычна супраць спробы Расеі прынізіць і душыць культуру, гісторыю і дзяржаўнасць Украіны. Украіна - суверэнная, незалежная дзяржава. Дыпламат таксама нагадаў, што Злучаныя Штаты таксама цвёрда падтрымліваюць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, якая мае адметную гісторыю і ўласную багатую культуру.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках