18 красавiка 2024, Чацвер, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі тэлевядоўца і заолаг Мікалай Драздоў патрапіў у рэанімацыю

21
Расейскі тэлевядоўца і заолаг Мікалай Драздоў патрапіў у рэанімацыю

У яго зламаныя восем рэбраў.

Вядомы заолаг, вядучы перадачы «У свеце жывёл» 85-гадовы Мікалай Драздоў трапіў у рэанімацыю адной з клінік Масквы з пераломам рэбраў. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал НТВ.

- Зрабілі сваю справу ледзяныя дажджы. Выйшаўшы з аўто, ён паслізнуўся і ўпаў. Ён ехаў з катэдры МДУ, дзе працуе выкладчыкам. Упаў і стукнуўся, выбіў сабе, як выявілася, восем рэбраў, — цытуе канал суседа Драздова мастака Канстанціна Мірошніка.

Мірошнік дадаў, што Драздоў хацеў застацца дома, але ягоная жонка Таццяна намагала на тэрміновай шпіталізацыі.

- Рэбры ўціснуліся. І ў яго былі вельмі моцныя болі, кашаль, дыхаць было горш і горш. У яго апарат вентыляцыі лёгкіх, каб лягчэй было дыхаць, - сказаў на заканчэнне Мірошнік.

За некалькі дзён да здарэння Драздоў заявіў аб сыходзе з перадачы «У свеце жывёл». Ён зазначыў, што застанецца на пазіцыі дарадцы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках