28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі спалілі трохметровы партрэт Пуціна

14
Беларускі спалілі трохметровы партрэт Пуціна

Дзяўчаты з Беларусі ўзялі ўдзел у здымках новага кліпа гурта Pussy Riot.

Беларускі прынялі ўдзел у здымках новага кліпа расейскага гурта «Pussy Riot». У апісанні відэа на YouTube гаворыцца, што дзяўчаты «правялі рытуал на выгнанне Уладзіміра Пуціна з пасады прэзідэнта». Кліп называецца «Попел Пуціна».

Відэа апублікавалі на YouTube-старонцы гурта Pussy Riot. У апісанні гаворыцца, што ў кліпе зняліся 12 жанчын з Расеі, Беларусі і Украіны. Удзельніцы спалілі трохметровы партрэт Уладзіміра Пуціна ,падчас гэтага прамаўлялі «замовы» і праводзілі «рытуал на яго выгнанне з пасады прэзідэнта».

Сярод «замоваў» ёсць такія:

«нож для пуціна тачу, зла табе я не дарую».

«ты гары гары дашчэнту, у пекла цябе я забрала».

Pussy Riot – расейскі фемінісцкі панк-рок-гурт. Стаў вядомы ў 2012 годзе пасля акцыі «Багародзіца, Пуціна выгані» ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Тады трох удзельніц, Надзею Талаконнікаву, Марыю Алёхіну і Кацярыну Самуцэвіч, пакаралі калоніяй па абвінавачанні ў хуліганстве.

У 2021 годзе Алёхіну арыштоўвалі ў Маскве на 15 дзён за карыкатуру з Аляксандрам Лукашэнкам. Актывістка апублікавала гэты малюнак у сваіх сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках