18 красавiка 2024, Чацвер, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Узброеныя сілы РФ можна знішчыць за адну ноч

3
Палкоўнік УСУ: Узброеныя сілы РФ можна знішчыць за адну ноч

Расейская супрацьпаветраная абарона адсутнічае цалкам.

Закрыць тэрыторыю Расеі сістэмай супрацьпаветранай абароны немагчыма праз яе вялікую плошчу. Таму зараз расейцы спрабуюць прыкрыць хаця б пунктавыя аб'екты. Пра гэта заявіў вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу УСУ Раман Світан у інтэрв'ю выданню Obozrevatel.

З ягоных слоў, эфектыўнасць расейскіх ЗРК «Панцыр», адзін з якіх размясцілі на даху будынка Мінабароны ў Маскве, складае да 30%.

«Яны эфектыўныя, калі ўбудаваныя ў агульную сістэму супрацьпаветранай абароны, як адзін з эшалонаў СПА. Пасля таго, як яны выцягнулі «Панцыр» на міністэрства абароны, яны павінны былі яшчэ на ўсіх найбліжэйшых дамах падняць зенітныя ўстаноўкі і паставіць разлікі з «Ігламі», прыцягнуць С-300, С-400, і павінны вісець знішчальнікі. «Панцыр» - гэта больш паказуха», - растлумачыў экспэрт.

Са слоў Світана, УСУ можа праходзіць расейскія СПА, таму што расейская супрацьпаветраная абарона адсутнічае цалкам.

«У іх няма зенітна-ракетных комплексаў, якія затуляюць перыметр. Гэта дрэннае планаванне, крадзеж. Яны не рыхтаваліся да вайны. Была ядзерная дактрына і ўсё», - сказаў ён.

Пры гэтым, на думку экспэрта, знішчыць ядзерны арсенал - гэта дрэнная ідэя, таму што атрымаецца так званая брудная бомба. Ядзернага выбуху не будзе, але распыленне ядзернага набою адбудзецца, і будзе заражана тэрыторыя на 1000 гадоў.

«Больш за тое, яшчэ ёсць ядзерныя набоі на падводных лодках, якія ў адзін момант знішчыць немагчыма. Гэта значыць, гэта не развязанне пытання. Гэта задача сусветнай грамадскасці, задача ААН прыняць рэзалюцыю або прыняць рашэнне аб перадачы або перападпарадкаванні ядзерных арсеналаў Расеі ААН, і тады 12-е галоўнае ўпраўленне мінабароны РФ, якое займаецца кантролем і аховай гэтых ядзерных арсеналаў, возьме пад казырок і будзе падпарадкоўвацца ўжо наўпрост блакітным каскам», - уважае экспэрт.

Світан дадаў, што 12-е ўпраўленне - гэта тыя афіцэры, якія займаюцца кантролем сродкаў паразы, здольных знішчыць увесь свет.

«У іх ёсць пэўныя моманты, звязаныя з адказнасцю за выкананне задачы, таму яны адназначна перападпарадкуюцца рашэнню ААН і будуць выконваць іх задачы. А ўвогуле, знішчэнне расейскіх узброеных сілаў сапраўды магчымае цягам адной ночы», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках