19 красавiка 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Байцы УСУ паспяхова сарвалі падрыхтоўку расейцаў да наступу на Запарожжа

1
Відэафакт: Байцы УСУ паспяхова сарвалі падрыхтоўку расейцаў да наступу на Запарожжа

Знішчана бранятэхніка РФ.

Украінскія вайскоўцы працягваюць скарачаць колькасць жывой сілы і тэхнікі пуцінскага войска. Чарговы танк тэрарыстаў быў знішчаны ў Запарожскім кірунку.

Дзякуючы паспяховай адпрацоўцы воіны УСУ сарвалі падрыхтоўку ворага да вядзення наступальных дзеянняў. Пра гэта паведамляе Запарожская асобная брыгада тэрытарыяльнай абароны ў Facebook.

Танк расейскага акупацыйнага войска знішчылі дзякуючы сумеснай рабоце аэраразведкі Запарожскай асобнай брыгады тэрытарыяльнай абароны і артылерыйскай брыгады імя гетмана Данііла Апостала.

Абаронцы краіны сарвалі падрыхтоўку ворага да вядзення наступальных дзеянняў.

«Аэраразведка брыгады ва ўзаемадзеянні з пабрацімамі з асобнай артылерыйскай брыгады імя гетмана Данііла Апостала паспяхова сарвала падрыхтоўку ворага да вядзення наступальных дзеянняў, знішчыўшы варожы танк. Разам да перамогі! Слава Украіне», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках