29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салаўёў у жывым эфіры пасварыўся з іншым расейскім прапагандыстам

29
Салаўёў у жывым эфіры пасварыўся з іншым расейскім прапагандыстам

Скандал успыхнуў праз пытанні, з кім напраўду ваюе РФ.

У крамлёўскіх прапагандыстаў, якія адчулі хуткі пройгрыш у вайне, пачала прарывацца праўда аб агрэсіі.

Аматар «расейскага свету» Якаў Кедмі ў эфіры ў ток-шоў Уладзіміра Салаўёва нечакана высмеяў апавяданні, што ва Украіне РФ нібыта ваюе супраць NATO.

А ў вядучага не знайшлося слоў, каб гэта зняпраўдзіць. Вельмі характэрны ўрывак расейскай тэлеперадачы паказаў Telegram-канал «Украіна 365».

Адыёзны сталініст Кедмі, які апошні год вельмі актыўна падтрымліваў агрэсію супраць Украіны, раптоўна пачаў казаць праўду. Ён запярэчыў словам Салаўёва аб тым, што ва Украіне Расея нібыта ваюе супраць NATO.

«Валодзь, ты хочаш аб танках казаць? Ты хочаш аб пастаўках зброі? Я табе скажу! Колькі зброі паставіў СССР Егіпту і Сірыі? У кожным батальёне сядзеў ваш афіцэр. Генштаб Савецкага войска планаваў іх аперацыі. Мы што, казалі, што гэта вайна з вамі? Не! Ніколі! Гэта была вайна з Егіптам. А Савецкі Звяз пастаўляў зброю... Ніхто не бачыў у гэтым вайну СССР (супраць Ізраілю - рэд.)... Многія краіны пастаўляюць зброю каму заўгодна, але гэта яшчэ не ўдзел у вайне. Нават калі дарадцы знаходзяцца, гэта не ўдзел у вайне. У кожным батальёне егіпецкага войска, супраць якога я ваяваў, сядзеў савецкі афіцэр. Але гэта не была вайна з СССР. Ніхто ў свеце гэта не разглядаў як вайну Ізраіля з СССР!» - крычаў Кедмі.

Салаўёў, мяркуючы па ўсім, быў збянтэжаны. Ён спрабаваў запярэчыць Кедмі, але пераканаўчых слоў для гэтага не знайшоў.

Рыторыка пра «вайну з NATO» ва Украіне ў крамлёўскай прапагандзе пачала вельмі актыўна гучаць, калі расейскае войска пачало несці цяжкія паразы на ўкраінскіх франтах. Крэмль такім чынам паспрабаваў растлумачыць вайсковыя правалы.

Соловьев, судя по всему, был обескуражен. Он пытался возразить Кедми, но убедительных слов для этого не нашел.

Риторика о «войне с НАТО» в Украине в кремлевской пропаганде начала весьма активно звучать, когда российская армия начала нести тяжелые поражения на украинских фронтах. Кремль таким образом попытался объяснить военные провалы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках