19 красавiка 2024, Пятніца, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Артылерыя УСУ «накрыла» расейцаў пад Бахмутам

2
Артылерыя УСУ «накрыла» расейцаў пад Бахмутам

Атака вайскоўцаў РФ захлынулася пасля дакладнага ўдару.

Адно з расейскіх падраздзяленняў ажыццявіла вылазку і спрабавала наступаць у Бахмуцкім кірунку фронту, аднак было спыненае дакладным артылерыйскім стрэлам УСУ.

Штурм расейцаў захлынуўся, бо большая частка акупантаў загінула на месцы: набой трапіў у месца іх максімальнай канцэнтрацыі.

Артылерыйскі агонь карэктавала 54-я асобная механізаваная брыгада УСУ. Фрагмент відэа публікуе Тэлеграм-канал «Украіна 365».

У расейскім наступленні ўдзельнічала як мінімум 11 чалавек, якія кучна прасоўваліся ў напрамку ўкраінскіх пазіцый. Злучэнне было знойдзена з дыстанцыі, пасля чаго каардынаты былі перададзеныя артылерыстам УСУ.

Дакладны стрэл паклаў большую частку расейцаў на месцы. «Расейскія акупанты часткова прайшлі дэмілітарызацыю ў Бахмуцкім кірунку», – адзначаюць у Сеціве ў каментары да відэа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках