20 красавiка 2024, Субота, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Плешчаніцах спалілі самаход начальніка Лагойскага РАУС

19
У Плешчаніцах спалілі самаход начальніка Лагойскага РАУС
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пажар шугануў уночы 24 студзеня.

У Плешчаніцах згарэў аўтамабіль начальніка ДАІ Лагойскага РАУС. Здарэнне адбылося яшчэ 24 студзеня пад дзве гадзіны ночы, піша тэлеграм-канал «Лагойск (не)афіцыйна».

Паведамляецца, што прычынай пажару быў падпал. Падазраваным ва ўчыненні пажару стаў тутэйшы жыхар, які, як паведамляецца, ва ўсім прызнаўся.

Прычынай падпалу стала тое, што прыкладна за месяц да інцыдэнту яго пазбавілі пасведчання кіроўцы на пяць гадоў і аштрафавалі на 200 базавых адзінак (тады гэта 6400 рублёў) за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Цяпер яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч.2 арт.218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам і прычыненне значнай шкоды). У чаканні суда ён знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках