19 красавiка 2024, Пятніца, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай, Турцыя і ААЭ далучыліся да санкцый супраць расейскіх банкаў

9
Кітай, Турцыя і ААЭ далучыліся да санкцый супраць расейскіх банкаў

Таксама да санкцый далучыліся Казахстан, Узбекістан, Кыргызстан і Туркменістан.

Краіны, якія Расея ўважае за «сяброўскія», насуперак чаканням, цалкам далучыліся да санкцый Захаду ў дачыненні да расейскіх банкаў. Пра гэта на канферэнцыі «Коммерсанта» ў аўторак паведаміў віцэ-прэзідэнт Расбанка Аляксандр Рахманін.

Паводле ягоных словаў, працаваць з расейскімі крэдытнымі арганізацыямі, якія трапілі пад абмежаванні, адмаўляюцца «калегі» з Кітая, Турцыі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і нават постсавецкіх рэспублік, уключаючы Казахстан, Узбекістан, Кыргызстан і Туркменістан.

Чаканні, што ў Кітаі пастане чарга з ахвотных дапамагчы Расеі, аказаліся марнымі: найбуйнейшыя дзяржарганізацыі – Bank of China, ICBC, China Construction Bank – адмаўляюцца прымаць плацяжы ад банкаў з РФ, якія трапілі пад блакавальныя санкцыі, паведаміў Рахманін.

Абысці абмежаванні праз гандаль у юанях таксама не заўсёды магчыма. «Уся (кітайская) інфраструктура плацежная заменчаная пад SWIFT. І калі расейскі банк з санкцыйных ці несанкцыйных прычынаў адключаюць ад SWIFT, то, адпаведна, ён перастае мець доступ да трансмежавых плацяжоў», – растлумачыў топ-мэнэджар.

Строга выконваюць санкцыі і турэцкія банкі: яны адмаўляюцца адкрываць карэспандэнцкія рахункі ў лірах уключаным у чорныя спісы расейскім банкам. «Беручы да ўвагі, што значная частка банкаўскага сектара Расеі тым ці іншым чынам закранутая санкцыямі, шчыра кажучы, магчымасць працы з турэцкімі банкамі застаецца толькі ў банкаў другога эшалону», – сказаў Рахманін.

У ААЭ, куды расейскія кампаніі масава пераводзяць бізнэс у спробе схавацца ад санкцыйных абмежаванняў, таксама ўзнікаюць праблемы. Мясцовы рэгулятар «не дазваляе напоўніцу замяніць, напрыклад, даляры ЗША дырхамамі пры таваразвароце з Расеяй», адзначыў Рахманін.

Аналагічныя праблемы, паводле ягоных словаў, ёсць з казахстанскім тэнге, узбекістанскім сумам, кыргызстанскім сомам і таджыкістанскім самані.

Хваля санкцый пасля ўварвання ва Украіну зрабіла Расею сусветнай чэмпіёнкай у колькасці юрыдычных асобаў і фізічных асобаў у чорных спісах, а нацыянальную банкаўскую сістэму – глабальным ізгоем.

Пад заходнія санкцыі патрапілі больш за 20 расейскіх банкаў, а 9 з іх, уключаючы «Ашчад», ЗГБ, БЭБ, «Адкрыццё» і Рассельгасбанк, былі адключаныя ад SWIFT.

З буйных дзяржбанкаў доступ да разлікаў у далярах і еўрах да нядаўняга часу захоўваў толькі Газпрамбанк, які стаў апорным для разлікаў за газ. Зрэшты, і ён у студзені страціў доступу да амерыканскіх карэспандэнцкіх рахункаў, без якіх даляравыя аперацыі немагчымыя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках