23 сакавiка 2023, Чацвер, 14:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

КДК зачыніў мясакамбінат у Оршы

16
КДК зачыніў мясакамбінат у Оршы

Праз антысанітарыю.

У Дзяржкантролі назвалі прычыны прыпынення дзейнасці "Мясакамбіната №5" у Оршы на патрабаванне КДК Віцебскай вобласці.

Сярод іншага, на мясакамбінаце супрацоўнікі Дзяржкантролю выявілі "найгрубейшыя парушэнні ветэрынарнага заканадаўства" Беларусі. Так у вёсцы Міцькаўшчына супрацоўнікі КДК і ДФР правялі праверку прыватнага мясакамбіната і знайшлі грубыя парушэнні на вытворчасці.

Напрыклад, на мясакамбінаце не было падзелу сістэмы збору вытворчых і гаспадарча-бытавых сцёкавых водаў, якія не далучаліся да агульнагарадской каналізацыі і не мелі ўласнай сістэмы ачышчальных збудаванняў. Гэта значыць, сцёкавыя воды папросту расцякаліся па прылеглых палях і землях мясцовай сельгасарганізацыі.

Дарэчы, і да гэтага на мясакамбінаце былі выяўленыя парушэнні: тэрыторыі і памяшканні неналежна ўтрымліваліся і эксплуатаваліся, не было неабходнай санапрацоўкі тэхналагічнага абсталявання, інвентару, транспарту і г.д. Аднак гэтыя парушэнні кіраўніцтва не выправіла.

– Паводле вынікаў праверкі прыпыненая дзейнасць гэтага суб'екта гаспадарання, уключанага ў рэестр вытворчых аб'ектаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у атрыманні, перапрацоўцы харчовай сыравіны жывёльнага паходжання, – пракаментавалі ў прэс-службе.

НА МЯСАКАМБІНАЦЕ Ў ОРШЫ ВЫЯВІЛІ ШЭРАГ ПАРУШЭННЯЎ. ФОТА: КДК