Хапун на «Беларуснафце»: затрыманы сын экс-міністра энэргетыкі і шэраг мэнэджараў
32- 9.01.2023, 18:56
- 47,214
Сутнасць прэтэнзій да затрыманых нам пакуль невядомая.
На «Беларуснафце» пачаліся затрыманні. Сілавікі ўзялі пад варту сына былога міністра энэргетыкі Сяргея Патупчыка, піша «Наша Нiва».
Чыноўніка затрымалі, папярэдне, паводле крымінальнага артыкула. І разам з ім узялі яшчэ некалькі драбнейшых мэнэджараў з Гомеля і Рэчыцы.
Сяргей Патупчык - намеснік генеральнага дырэктара ў эканоміцы вытворчага аб'яднання «Беларуснафта». Па факце - другі чалавек у кампаніі, які падмяняе генеральнага пры яго адсутнасці.
Затрымалі Патупчыка-малодшага два тыдні таму. Гэтае затрыманне па часе супала з затрыманнем шэрагу іншых мэнэджараў «Беларуснафты» ў Гомельскай вобласці.
Сутнасць прэтэнзій да затрыманых нам пакуль невядомая.
Сяргей Патупчык - сын былога міністра энэргетыкі Уладзіміра Патупчыка, якога адправілі ў адстаўку ў 2018-м нібыта за «садзейнічанне ў стварэнні незаконнага сямейнага бізнэсу».
Валерый Вакульчык, былы старшыня КДБ, як піша выданне, тады публічна журыў Патупчыка за нібыта існаванне падраду, сэнс якога быў у пастаўцы будматэрыялаў завышанымі коштамі на аб'екты дзяржаўнага будаўніцтва.
Раней сайт Charter97.org пісаў аб затрыманні намесніка старшыні праўлення «Белаграпрамбанка».