19 студзеня 2025, Нядзеля, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данілаў расказаў, што насамрэч азначае знакаміты жэст Залужнага

9
Данілаў расказаў, што насамрэч азначае знакаміты жэст Залужнага

Гэта не «перамога», а сёе-тое значна больш сур'ёзнае.

Знакаміты жэст-«нажніцы» галоўнага камандавальніка УСУ Валерыя Залужнага азначае зусім не «перамогу», як памылкова думае большасць. Пра гэта расказаў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА) Аляксей Данілаў у інтэрв'ю журналістцы Наталлі Масейчук.

Падчас запісу гутаркі ў памяшканне РНБА зазірнуў Залужны, чым заўважна збянтэжыў журналістку. Пасля кароткай гутаркі з галоўным камандавальнікам Данілаў вярнуўся ў крэсла для інтэрв'ю і надумаў расказаць пра знакаміты жэст Залужнага.

Сакратар РНБА патлумачыў, што жэст «Victory» паказваюць унутраным бокам далоні да суразмоўцы.

Аднак Залужны паказваў іншы знак. Хоць пальцы складаюць гэтак жа «нажніцамі», але далонь паварочваюць тыльным бокам наперад. Паводле словаў Данілава, мала хто разумее розніцу, але яна прынцыповая.

«Калі яшчэ стралялі з лука, калі былі старыя войны... і калі бралі ў палон, то першае, што рабілі – адсякалі фалангі пальцаў для таго, каб не было здольнасці нацягваць лук. Валерый Фёдаравіч паказаў менавіта так – і на гэта мала хто звярнуў увагу – гэта азначае “Мы нацягваем лук і будзем у вас страляць”», – расказаў Данілаў.

Папярэджанне Залужнага расейцам

Аповед Данілава ў пэўнай ступені ўзгадняецца з заявай самога ж Залужнага, якую ён зрабіў напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання. 23 лютага 2022 года прэс-служба Мінабароны апублікавала кароткі ролік, у якім галоўны камандавальнік, які ўжо ведаў пра немінучы напад, сказаў наступнае:

«У нас найлепшае войска ў свеце, у нас найлепшыя камандзіры, у нас найлепшыя салдаты – таму што яны прайшлі вайну. Мы ўкраінцы – вельмі міралюбныя людзі, мы вельмі працавітыя і вельмі таленавітыя. Але калі вораг прыйдзе на нашу зямлю – мы будзем забіваць», – сказаў ён, відавочна адрасуючы гэтыя словы расейцам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках