8 лютага 2025, Субота, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне паставілі на месца Мядзведзева, які размроіўся

9
Ва Украіне паставілі на месца Мядзведзева, які размроіўся

Сістэмнае абнуленне Расеі занадта відавочнае.

Дзмітрый Мядзведзеў прыгразіў Украіне акупацыяй яшчэ большай колькасці яе тэрыторый. У Офісе прэзідэнта Украіны адрэагавалі на чарговую публічную ганьбу намесніка старшыні рады бяспекі Расеі.

Учора Дзмітрый Мядзведзеў выклаў абсурдны пост у сацсетках і прысвяціў яго псеўдасвяту, якое прызначыў Уладзімір Пуцін. Цяпер 30 верасня акупанты святкуюць захоп часткі тэрыторый Украіны і называюць гэта «днём уз'яднання Расеі».

«Асаблівая ваенная аперацыя» будзе прадаўжацца да поўнага «вызвалення» ад ворага спрадвеку расейскіх тэрыторый», – напісаў Мядзведзеў.

Ён дадаў, што «колькасць новых рэгіёнаў у складзе» Расеі нібыта вырасце.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у адказ нагадаў, што няма ніякіх «новых тэрыторый Расеі» або «анэксаваных тэрыторый». Паводле ягоных словаў, Расея не зможа захаваць кантроль над той часткай Украіны, якая цяпер знаходзіцца ў часовай акупацыі. Ён адзначыў, што ёсць толькі тэрыторыя Украіны, у тым ліку ўкраінскі Крым, на якой падчас цяжкіх баёў знішчаецца расейская акупацыйная групоўка разам з аўтарытарнымі амбіцыямі Крамля.

«Больш за тое, сістэмнае прафесійнае абнуленне ўчорашніх расейскіх пантоў (рэпутацыі краіны, якую нібыта трэба баяцца) пасля 584 дзён вайны занадта відавочна, каб звяртаць увагу на чарговыя "пагрозлівыя" выступы афіцыйных асобаў Расеі», – заявіў Падаляк.

Дарадца Андрэя Ермака назваў Мядзведзева і падобных да яго акупантаў суб'ектамі і прапанаваў ім дачакацца фіналу расейска-ўкраінскай вайны. Падаляк нагадаў, што захопнікаў будзе чакаць жорсткая юрыдычная адказнасць і магчымасць напісаць турэмныя мемуары ў класічным сумным стылі «нас не так зразумелі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках