У Анкары ля будынкаў парламента і МУС Турцыі адбыўся тэракт
2- 1.10.2023, 11:04
- 3,618

Адзін смяротнік падарваў сябе, другі – «нейтралізаваны».
У цэнтры Анкары (Турцыя) раніцай 1 кастрычніка раздаліся выбухі ля будынка Міністэрства ўнутраных справаў і парламента. Потым там таксама адбылася стральба, пасля якой тэрыторыю атачыў спецназ.
Улады назвалі здарэнне спробай тэракту, пацярпелі два паліцыянты. Пра гэта паведамляе Al Arabiya.
Паводле звестак мясцовых журналістаў, перад будынкамі парламента і МУС у Анкары вывелі цяжкую тэхніку, тэрыторыю ахоўваюць спецназаўцы.

«Выбух у Анкары быў спробай тэракту», – патлумачыў міністр унутраных справаў Алі Ерлікая.

Ён дадаў, што адзін з тэрарыстаў-смяротнікаў падарваў сябе проста ля будынка міністэрства. Ягонага суўдзельніка нейтралізавалі праваахоўнікі.
Ерлікая ўказаў, што два паліцыянты атрымалі лёгкія раненні падчас нападу ў сталіцы Турцыі. Ён адбыўся за некалькі гадзінаў да таго, як парламент павінен быў ізноў адкрыцца пасля летніх вакацый.
Сілы бяспекі вызначылі загароды ў гэтым раёне. На відэа ў сеціве відаць, як сапёры працуюць каля прыпаркаванага там аўтамабіля.