13 студзеня 2025, панядзелак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна застыла ў хвіліне маўчання

11
Украіна застыла ў хвіліне маўчання

Моцныя кадры з украінскіх гарадоў у Дзень абаронцаў.

У Дзень абаронцаў а 9-й раніцы 1 кастрычніка ўся Украіна на хвіліну спынілася: грамадзяне выйшлі на цэнтральныя плошчы гарадоў, каб згадаць герояў, якія аддалі свае жыцці за краіну.

Відэа і фота з найбуйнейшых гарадоў Украіны ў хвіліну маўчання і пашаны публікуе «Апостраф».

У Кіеве людзі для ўшанавання подзвігу абаронцаў краіны людзі сабраліся на Майдане Незалежнасці. Многія прыйшлі з дзецьмі, трымаючы ў руках дзяржаўныя сцягі. У хвіліну, калі спынілася ўся краіна, у вачах многіх кіяўлянаў стаялі слёзы.

Тысячы сцягоў з імёнамі загінулых вайскоўцаў...

Харкаў на хвіліну застыў, каб ушанаваць подзвіг нашых абаронцаў.

У Львове ў Хвіліну маўчання было шматлюдна: згадаць подзвіг украінскіх воінаў сабраліся гараджане, вайскоўцы, паліцыя і ратавальнікі.

А 9-й гараджане і госці Адэсы спыніліся і ўшанавалі тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля Украіны.

У Роўне за хвіліну маўчання спыніліся аўтамабілі, грамадскі транспарт і пешаходы. На адну хвіліну спыніўся час.

У Запарожжы таксама прайшла агульнанацыянальная хвіліна маўчання, падчас якой быў прыпынены рух транспарту ў цэнтральнай частцы горада.

На плошчы Перамогі віннічане далучыліся да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання і ўшанавалі памяць загінулых абаронцаў Украіны.

Шматлюднымі ў Хвіліну маўчання былі і Чаркасы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках