У Крамлі расцвіла параноя: Чаго панічна баіцца Пуцін
10- 1.10.2023, 12:12
- 11,610

Кіраўнік РФ упэўнены ў «змове праз апрамяненне».
Уладзімір Пуцін так баіцца здрады, што праводзіць сталую ратацыю сярод сваіх целаахоўнікаў. Кіраўнік РФ жыве ў сваім канспіралагічным свеце і баіцца любых змоваў супраць яго.
Аднак дыктатар не баіцца верагодных унутрыпалітычных інтрыг расейскай эліты. Такое меркаванне «24 каналу» выказаў дарадца ў камунікацыях легіёна «Свабода Расеі» Аляксей Бараноўскі, расказаўшы, чаго баіцца больш за ўсё кіраўнік Крамля.
Самы вялікі страх Пуціна
Пуціна найперш непакоіць магчымы ўплыў «падступнага» Захаду на яго. Нібыта заходнія лідары задзейнічаюць ахову расейскага дыктатара і апрамяняюць яе з дапамогай інтэрнэту.
«Потым яны страчваюць розум і іх пастанаўляюць на ўсялякі выпадак замяніць. Мы, вядома, смяемся з гэтага. Але старэйшыя людзі савецкай загартоўкі ўспрымаюць усё сур'ёзна праз метадычкі 1974 года», – сказаў Аляксей Бараноўскі.
На ягоную думку, параноя заўсёды квітнела ў Крамлі. Пра гэта сведчаць сустрэчы за доўгімі сталамі, сталае знаходжанне ў бункеры і, вядома ж, двайнікі Пуціна.
Маніпуляваць, усіх заблытваць і асвятляць крамлёўскага дыктатара як самага «разумнага» – класіка для Расеі. Паводле словаў Бараноўскага, такія выхадкі ўжо нават дрэнна працуюць на ўнутраную публіку.
«Пуцін ужо даўно выглядае смешным і нават вартым жалю», – рэзюмаваў дарадца ў камунікацыях легіёна «Свабода Расеі».