14 лютага 2025, Пятніца, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі гарыць унікальнае балота Ельня

10
У Беларусі гарыць унікальнае балота Ельня

Пажар тушаць актывісты і супрацоўнікі лясніцтва.

У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня. Паводле інфармацыі агенцтва экскурсій YelniaTrip, пажар заўважылі раніцай 30 верасня ў раёне возера Чорнае і выспы Альшэўскі. Сёння, 1 кастрычніка, яго прадаўжаюць тушыць актывісты і супрацоўнікі лясніцтва.

«Сябры, вы пытаецеся, ці тушыць хто пажар, адказваем: лясніцтва на месцы, ужо другі дзень працуюць на месцы здарэння. Пажар яшчэ не патушаны, але сітуацыя пад кантролем», – паведамляе агенцтва ў Instagram.

Учора ўвечары актывісты пісалі, што дождж крыху прыбіў агонь, але дапамога яшчэ патрэбная. Сёння з 9 раніцы валанцёры зноў выйшлі дапамагаць лясніцтву змагацца з агнём.

Балоту Ельня больш за 9 тысяч гадоў, а плошчай яно параўнальнае з Менскам. Гэта ўнікальная экасістэма, у якой жыве больш за сотню відаў птушак. У 2002 годзе Ельня выгарала на 70%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках