У цэнтры Варшавы праходзіць шматтысячны марш апазіцыі
- 1.10.2023, 15:03
- 14,352

Арганізатаркай шэсця стала найбуйнейшая апазіцыйная партыя «Грамадзянская платформа».
У нядзелю, 1 кастрычніка, за два тыдні да парламенцкіх выбараў, у сталіцы Польшчы Варшаве праходзіць шматлюдная вулічная акцыя, закліканая згуртаваць прыхільнікаў апазіцыі.
Арганізатаркай «Маршу мільёна сэрцаў» стала найбуйнейшая апазіцыйная партыя «Грамадзянская платформа».
Трансляцыю з маршу вядзе onet.pl.
Акцыя пратэсту пачалася ў цэнтры Варшавы а 12-й, дайшоўшы па праспекце Яна Паўла II да Ронда Радаслава, а 16-й плануецца заканчэнне маршу.
«Немагчымае стала магчымым. Калі я бачу гэтыя сэрцы, калі я бачу гэтыя сотні тысячаў усмешлівых твараў, я адчуваю, што надыходзіць пераломны момант у гісторыі нашай айчыны», – заявіў старшыня «Грамадзянскай плятформы» Дональд Туск, пачынаючы акцыю пратэсту.






