7 лютага 2025, Пятніца, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін ужо аслабеў»

5
«Пуцін ужо аслабеў»

Натан Шчаранскі расказаў, як скончыцца вайна РФ супраць Украіны.

Пагроза ваеннага перавароту ў Расеі цалкам рэальная, бо дыктатар моцна аслабеў праз паразы ў вайне супраць Украіны.

Такое меркаванне выказаў вядомы савецкі дысідэнт, нараджэнец цяпер акупаванага Данецка Натан Шчаранскі ў інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону.

«Сцэнар, як я яго бачу… Чым больш Пуцін не перамагае, тым слабейшы ён унутры. Слабы дыктатар не зможа ўтрымаць уладу… З майго гледзішча, яшчэ 2-3 магутныя перамогі (я ведаю, якім цяжкім, дарагім коштам гэта даецца) – і войска зробіць пераварот у Расеі», – расказаў Шчаранскі.

Ён падкрэсліў, што змяніць уладу ў сучаснай Расеі здольныя толькі тыя, хто мае вагары на ўладу і сілавы рэсурс. І, хутчэй за ўсё, на такі катэгарычны крок пойдзе войска.

Эксперт удакладніў, што ў найвышэйшым кіраўніцтве Мінабароны РФ расце незадаволенасць Крамлём з тым, як падчас вайны гінуць і трапляюць пад рэпрэсіі генералы.

«Сітуацыя (ваенны мяцеж – рэд.) з Прыгожыным паказала, наколькі ён далёка не ўсё кантралюе. Урэшце трываласць Украіны зробіць так, што адбудзецца пераварот. Гэта не значыць, што там будзе дэмакратыя. Але, я думаю, як толькі яго прыбяруць, вайна з Украінай скончыцца… Ён ужо аслабеў», – канстатаваў дысідэнт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках