19 студзеня 2025, Нядзеля, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнік УСУ дабраўся да дома Сімоньян пад Сочы

12
Беспілотнік УСУ дабраўся да дома Сімоньян пад Сочы

Прапагандыстка ўзрушана.

Развязаная Пуціным вайна супраць Украіны вярнулася назад у РФ і ўсё бліжэй падбіраецца да прадстаўнікоў крамлёўскай эліты. Кіраўнік тэлеканала Russia Today, расейская прапагандыстка Маргарыта Сімоньян скардзіцца, што сёння ўначы ўдарны беспілотнік упаў проста насупраць яе радавога дома ў горадзе Адлер на поўдзень ад Сочы, адзначае dialog.ua.

У сваім Telegram-канале Сімоньян плачацца, што нібыта менавіта ў гэтым доме выраслі яна і яе маці, зараз там пражываюць яе сямейнікі.

Бездапаможна назіраючы за пашырэннем геаграфіі ваенных удараў Украіны па тэрыторыі РФ, Сіманьян палохае «ядравым ультыматумам».

Найбліжэйшая адлегласць ад дэакупаваных тэрыторый Украіны да Адлера складае 630 км.

Раней беспілотнікі выбухалі ў Падмаскоўі недалёка ад асноўнага месца жыхарства Сімоньян, аб чым яна паведамляла ў сваіх сацсетках.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках