8 лютага 2025, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Змітра Разановіча змясцілі ў ПКТ

2
Палітвязня Змітра Разановіча змясцілі ў ПКТ

Ён будзе знаходзіцца там да сакавіка.

Палітвязня Змітра Разановіча, які адбывае пакаранне ў івацэвіцкай калоніі №22, змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Ён будзе знаходзіцца ў ПКТ да сакавіка 2024 года, паведамляюць праваабаронцы.

Раней Змітра неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, пагражалі перавесці на турэмны рэжым, а таксама пазбавілі спатканняў і перадач.

Нагадаем, Зміцер Разановіч быў затрыманы ў канцы кастрычніку 2020 года. Яго, а таксама анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага і Сяргея Раманава абвінавацілі ў нібыта падпале аддзела ДАІ ў Мазыры, будынку Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз у Салігорску і аўтамабіляў каля будынка мясцовай пракуратуры восенню 2020 года. Ад гэтых дзеянняў ніхто не пацярпеў, але ўлады абвясцілі гэтыя здарэнні «тэрарыстычнымі актамі».

22 снежня 2021 года Менскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву па 20 гадоў калоніі, Разановічу – 19 гадоў калоніі, Дубоўскаму – 18 гадоў калоніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках