Кожны шосты жыхар Беларусі – пажылы
13- 1.10.2023, 18:26
- 4,650
![Кожны шосты жыхар Беларусі – пажылы](https://i.c97.org/ai/440965/aux-head-1634550444-20211018_belarus_map_360.jpg)
Многія беларусы вымушаны працаваць на пенсіі.
У Беларусі і ва ўсім свеце 1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Белстат апублікаваў да даты афіцыйны статыстычны агляд, у якім ёсць цікавыя лічбы аб гэтай катэгорыі грамадзян.
Усяго на пачатак гэтага года ў Беларусі пражываў 1 мільён 517 тысяч пажылых людзей (ва ўзросце 65 гадоў і старэй; адзначым што ААН і САЗ лічаць пажылымі людзей старэйшых за 60 – гэта значыць фактычна ў нашай краіне іх нават больш). Паводле падлікаў Белстата, кожны шосты жыхар краіны – пажылы.
27,6% пажылых беларусаў пражываюць у сельскай мясцовасці, астатнія – у гарадах. Дзве траціны з іх ліку – жанчыны (магчыма, гэта тлумачыцца прыкметна ніжэйшай працягласцю жыцця мужчын у нашай краіне). Найбольш пажылых у Менску (больш за 300 тысяч) і Мінскай вобласці (больш за 230 тысяч), найменш – на Магілёўшчыне (168 тысяч).
Паводле інфармацыі Белстата, у 2022 годзе доля асоб ва ўзросце 65-74 гадоў склала 1,9% ад агульнай колькасці «занятых у эканоміцы» краіны людзей (агульная колькасць працоўных пажылых не прыводзіцца). Лідзіруе па гэтым паказчыку сфера адукацыі (4,3% працоўных у сферы – пажылога ўзросту).
Далей ідзе сфера аховы здароўя і сацыяльных паслуг (3,6%), на трэцім месцы – прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (3,2%).