«Нашумелі на ўвесь Instagram»: беларусы адкрылі другую кавярню ў Варшаве
5- 1.10.2023, 19:40
- 8,844

Цяпер гэта сетка.
У суботу, 30 верасня, адбылося адкрыццё другой кавярні «Культура» ў Варшаве. Патрапіць на вячэру з прэзентацыяй страў можна было толькі праз папярэднюю рэгістрацыю. Працаваць для ўсіх установа пачне з панядзелка, 2 кастрычніка, піша CityDog.
Першая кавярня «Культура» адкрылася ў раёне Mokotów і запрацавала ў пачатку снежня 2022 года. Установа адразу ж нашумела на ўвесь Instagram - у першыя дні ў кавярні была поўная пасадка, таму патрапіць туды можна было толькі зарэзерваваўшы столік загадзя або адстаяўшы чаргу на дварэ.
Менш чым праз год уладальнікі адкрылі і другую ўстанову зараз ужо сеткі. Яна з'явілася ў раёне Wola.