16 траўня 2025, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За дзень у лясах Віцебскай вобласці заблукалі адразу дзевяць чалавек

2
За дзень у лясах Віцебскай вобласці заблукалі адразу дзевяць чалавек

Знайшлі не ўсіх.

За мінулы дзень ратавальнікі Віцебскай вобласці пяць разоў выязджалі на пошукі грамадзян, якія заблукалі ў лясных масівах. Агулам згубіліся дзевяць чалавек і знайшлі пакуль не ўсіх. Аб гэтым у сваім тэлеграм-канале паведамляе МНС Беларусі.

Здарэнні адбыліся ў Бешанковіцкім, Чашніцкім, Полацкім, Ушацкім і Талачынскім раёнах. Паводле інфармацыі МНС, работнікі міністэрства адшукалі шасцярых чалавек: двух мужчын, траіх жанчын і дзіця 2009 года нараджэння. Яшчэ двое тых, хто згубіўся, выйшлі з лесу самастойна. Адзін мужчына не знойдзены, яго пошукі прадоўжацца сёння.

У Беларусі цяпер сярэдзіна грыбнога сэзону, а таму шмат хто адпраўляюцца ў лясы ў грыбы. Мяркуючы з сацыяльных сетак, асабліва шмат сёлета апенек — людзі збіраюць іх цэлымі кашамі.

Тым, хто накіроўваецца ў лес, МНС рэкамендуе браць з сабой невялікі запас ежы, ваду, нож і запалкі. Таксама варта не забыцца падсілкаваць мабільны тэлефон і ўзяць неабходныя лекі. Адзенне і абутак для выправы ў лес маюць быць шчыльныя і непрамакальныя.

Абавязкова выкарыстоўвайце ў адзенні яскравы элемент (хустку, кепку і гэтак далей) — гэта дапаможа не застацца непрыкметным, а тыя, хто шукае вас, не пройдуць міма яскравага адзення.

Паінфармуйце родзічаў, дзе мерыцеся заходзіць у лес і пра прыблізны час вяртання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках