21 красавiка 2025, панядзелак, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы збілі тры выведвальныя дроны расейцаў на поўдні

Украінскія вайскоўцы збілі тры выведвальныя дроны расейцаў на поўдні

Два з іх «прызямлілі» ў Мікалаеўскай вобласці.

Украінскія абаронцы збілі тры выведвальныя дроны расейскіх акупантаў «Мерлін-ВР» на поўдні.

Два БПЛА «прызямлілі» ў Мікалаеўскай вобласці і яшчэ адзін - у Херсонскай. Беспілотнікі знішчылі сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны паветранага камандавання «Поўдзень».

«Мерлін-ВР»

Экспэрыментальныя расейскія дроны прызначаныя для выведкі мясцовасці ў аўтаматычным і паўаўтаматычным рэжымах.

У такіх дронаў, якія збівалі ўкраінскія байцы, знайшлі цеплавізійную оптыку французскай вытворчасці, а ў якасці бака для паліва там была ўстаноўленая звычайная пластыкавая каністра з ручкай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках