У Нью Ёрку багаты незнаёмец аплачваў квіткі для ізраільцян, якія ляцелі на вайну
1- 12.10.2023, 10:16
- 10,228
Агулам ён аплаціў 250 білетаў.
У аэрапорце Кэнэдзі ў Нью Ёрку багаты ультраартадаксальны габрэй стаяў каля стойкі і аплачваў квіткі для пасажыраў, якія паказваюць «цаў-8» (ізраільскі загад на мабілізацыю). Агулам ён аплаціў 250 білетаў.
Таксама на фотаздымках, таксама зробленых у аэрапорце Нью Ёрка, відаць сабраныя ахвяраванні для войска, у тым ліку камізэлькі, ліхтары ды іншы рыштунак.