20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Жывыя шкілеты: конны клуб з Пінска трапіў у скандал

6
Жывыя шкілеты: конны клуб з Пінска трапіў у скандал

Беларусаў шакаваў стан жывёлін.

У супольнасці прысвечанай коням разгарэўся скандал праз утрыманне жывёл у конным клубе з Пінска.

Адзін з падпісантаў выклаў фота пра стан коней у клубе. Ананімны аўтар сцвярджае, што жывёліны зазнаюць жорсткае абыходжанне, піша «Беларусь за МКАДам».

- Коней могуць не паіць па некалькі дзён, з-за чаго тыя ходзяць з абязводжваннем. Часта ўцякаюць у горад шукаць ежу... Амаль ва ўсіх коней ёсць праблемы са здароўем. Больш за тое, сам гаспадар "аўтар" некаторых траўм коней. Зусім нядаўна конь ад яго атрымаў у вока, ад чаго часткова аслеп. Некаторым коням на стайні ён выбіваў зубы. Бывае такое, што ён б'е іх тым, што пад руку трапіцца. На стайні даволі высокая смяротнасць, кожны год там паміраюць 1-2 кані. На відэа, якое выкладзена пад допісам, можна ўбачыць 2 трупы коней, - апісвае жудаснае становішча на стайні аўтар.

Раней ва ўладальніка забралі ліцэнзію на камерцыйнае выкарыстанне жывёлін, але зварот у федэрацыю коннага спорту ніякага плёну не меў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».