«Вусаты цырк»: комікі з «Дызэль-шоў» высмеялі Лукашэнку
2- 12.10.2023, 10:58
- 21,164
Экс-удзельнікі каманды КВЗ «ЧП» пакпілі з дыктатара.
«Дызэль-шоў», у складзе якога ёсць некалькі беларусаў, перайшло ў асноўным на ўкраінскую мову і працягвае высмейваць рэжым, які існуе ў Беларусі.
Сярод украінскіх комікаў выступаюць экс-удзельнікі каманды КВЗ з Менска «ЧП» Зміцер Танковіч і Яўген Смарыгін, піша UDF.
У новым канцэрце «Дызель-шоў» са сцэны паведамілі, што Аляксандр Лукашэнка сур'ёзна захварэў, а між тым запланаваны ягоны выступ у жывым эфіры. Супрацоўнік КДБ запатрабаваў у генерала войска паказаць двайнікоў кіраўніка краіны, каб не давялося выстаўляць фанерную фігуру.
***
- Генерал, я так разумею ўсё, больш ніякіх ідэй няма?
- Памежнікі сабаку сваю прапаноўвалі.
– Сабаку?!
- Ну вы самі сказалі: знайсці двайніка, які будзе выконваць усе каманды і не будзе задаваць лішніх пытанняў. Сабака лішніх пытанняў не задае, усе каманды выконвае: і сядзець, і ляжаць, і як наш у Пуціна - "да нагі".
***
- Гэта значыць вас тут нічога не бянтэжыць? Рэальны двайнік, які вельмі падобны да Аляксандра Рыгоравіча?
- Слухайце, ну давайце скажам: капаў бульбу і загарэў.
- Мяркуючы па тым, як ён загарэў, ён адзін усю бульбу ў Беларусі выкапаў.
***
- Ды ніхто і не заўважыць, у нас у паловы насельніцтва - чорна-белыя тэлевізары.
- А ў Маскве заўважаць.
- Казлы.
- Згодзен.
- Блін, я, вядома, не моцны ў геапалітыцы, але ў мяне адчуванне, што цяпер Масква толькі з такімі і сябруе.
***
- Генерал, я ж вам даверыўся, я вам паверыў, што вы ўсё зробіце, а вы зладзілі тут вусаты цырк.
– Вусаты цырк… Добрая назва для нашай рэспублікі.