20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай гімназіі матэматыку вядзе 10-класніца

16
У менскай гімназіі матэматыку вядзе 10-класніца
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Падобныя праблемы ёсць і ў іншых школах.

Сярэдзіна чвэрці, а ў гімназіі ў цэнтры Менска няма настаўніцы матэматыкі, піша чытачка Charter97.org:

- Разумею, што тэма школы ўжо ўсім набіла аскому, але ж і маўчаць ужо няма змогі. Настаўніцы матэматыкі ў нашай гімназіі няма не таму, што яе данялі ідэалогіяй, малым заробкам ды ўскладаннем кветак да савецкіх помнікаў. Прымусілі звольніцца, бо не адпавядала ідэалам лукашэнкаўскай дыктатуры: была адэкватнай і актыўнай. Як усе нармальныя беларусы ўдзельнічала ў грамадска-палітычным жыцці ў 2020 годзе.

Звольніць – не праблема, сёння праблема знайсці чалавека, які быў бы добрым спецыялістам ды адпавядаў усім патрабаванням дыктатарскай сістэмы: а на сённяшні дзень асноўны крытэр — гэта не адукацыя, а адпаведная палітычная арыентацыя. А такіх лёгка знайсці на месца дворніка, даяркі. А запрасіць чалавека, які б мог выкладаць матэматыку – гэта ўжо задача з зорачкай.

Дык вось на працягу гэтага года ў маёй дачкі і яе аднакласнікаў або ўвогуле няма матэматыкі, або да іх адпраўляюць вучняў з 10-га класа, каб хоць нешта можна было дзецям за чвэрць паставіць.

Звольніць настаўніка – лёгка, а вось выкладаць матэматыку нават дырэктарцы школы не пад сілу, - піша чытачка Charter97.

- Чула, што такая катастрафічная сітуацыя не толькі ў нашай гімназіі, а ў шмат якіх навучальных установах. Ды што там школы! Праблемы з персаналам і ў паліклініках, і на фабрыках. За борт карабля выкідаюць усіх нязгодных з гэтай сістэмай.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».